Сёння ў выпраўленчую установу адкрытага тыпу № 29 быў накіраваны Арцём Ляшнеўскі. Суд Аршанскага раёна пакараў жыхара Барані двума з паловай гадамі хіміі за абразу ў сеціве тады яшчэ начальніка ДАІ з Гродна Вайцешонка. Хімія № 29 знаходзіцца ў Ваўкавыску. Раней туды па палітычных матывах накіроўваўся жыхар Дуброўна Міхаіл Чамурака, які даволі хутка змог збегчы з установы і цяпер знаходзіцца за мяжой. Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», а яны пакуль могуць быць не поўнымі, у гэтай папраўчай установе зараз знаходзяцца як мінімум 9 палітвязняў.
Падтрымаць Арцёма лістом можна па адрасе: 230415 г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага д.118 Ляшнеўскаму Арцёму Юр’евічу.