12:00

+9

5 м/с

991 гПа

15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Берасневу пагоршала

16.09.2022 14:06

1814 праглядаў, 0 каментароў

Стан вядомага аршанскага праваабаронцы за кратамі істотна пагоршыўся.

Праваабаронцы б’юць трывогу — стан здароўя вядомага аршанскага правабаронцы, кіраўніка мясцовай ячэйкі Беларускага Хельсіінскага камітэту, а зараз палітзняволенага Васіля Бераснева значна пагоршыўся. У яго пачаліся моцныя болі ў нырцы. Аб гэтым Orsha.eu паведамілі сваякі вязня.

Яшчэ ў 2018 годзе з-за анкалогіі Васілю Берасневу выдалілі адну з нырак. Сімптомы, якія зараз адчувае Васіль Ціханавіч, нагадваюць тыя, што былі некалькі гадоў таму. Вязень падазрае, што анкалогія зноў вярнулася. Аднак на патрабаванне абследавання адміністрацыя СІЗA № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца праваабаронца, не рэагуе належным чынам. Максімум, чаго дамогся Бераснеў — рэгулярнай кропельніцы з моцным абязбольвальным.

Пры гэтым прыём абязбольвальнага прывёў да праблемаў з ціскам. Берасневу патрабуецца як мінімум абследванне, а, магчыма, нават шпіталізацыя.

Адмова ў належнай медычнай дапамозе ў месцах зняволення паводле міжнародных дакументаў прыраўніваецца да катаванняў. Правабаронцы паінфармавалі аб гэтым адпаведныя органы ААН.

Васіля Бераснева арыштавалі ў красавіку гэтага года па справе прафсаюзаў. Дату суду ў гэтай справе пакуль не паведамляюць.

Aгулам у Беларусі 1337 зняволеных па палітычных матывах, і гэта рэкорд за ўсе гады. Рэжым Лукашэнкі не шкадуе і саджае за краты па палітычных матывах у тым ліку падлеткаў, пенсіянераў, інвалідаў і цяжка хворых людзей.

Выпадак Бераснева будзе разглядаць спецыяльны дакладчык па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя, спецыяльны дакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання, спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Берасневу пагоршала

Стан вядомага аршанскага праваабаронцы за кратамі істотна пагоршыўся.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение