Васіль Ціханавіч Бераснеў быў затрыманы па справе прафсаюзаў яшчэ 19 красавіка і толькі зараз стала вядома, што следства па справе скончылася і матэр'ялы перададзеныя ў пракуратуру. Гэта можа азначаць, што на працягу месяца-двух можа адбыцца і суд. Лідараў прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці і іншых галінаў вінавацяць у падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Праўда, што канкрэтна хаваецца за абвінавачаннем мы пакуль не ведаем.
Можна дадаць, што праблемы са здароўем у Васіля Ціханавіча паступова вырашаюцца, яму пачалі аказваць нармальную медычную дапамогу, а ў хуткім часе мусяць праверыць і на УЗІ, у сувязі з падазрэннем на анкалогію. Палепшыўся стан здароўя і былога кіраўніка прафсаюза Генадзя Федыніча - раней ў яго моцна падвышаўся цукар у крыві.