Як мінімум адзін чалавек быў затрыманы ў Воршы за антываенную акцыю, стала вядома нашаму сайту ў першы дзень месяца.
Галоўны рэдактар нашага сайту працягваў вяшчанне з Украіны і даў карысныя парады, як чалавек можа падрыхтавацца да вайны. У самым канцы сакавіка Ігару Казмерчаку ўдалося эвакуявацца з Чарнігава, абложанага расейскімі войскамі.
На чыгунцы, тым часам, працягнуліся збоі. Гэта было вынікам актыўнай працы партызанаў, якія шмат у чым пашкодзілі акупацыйным войскам Расеі хутка прасунуцца па тэрыторыі Беларусі і забяспечыць свае злучэнні ва Украіне. Дыверсія адбылася ў тым ліку і на аршанскім чыгуначным вузле. Неўзабаве сілавікі заявілі, што арыштавалі падазраванага. Аднак, як адзначалі многія незалежныя крыніцы, шэраг партызанаў па ўсёй Беларусі правёў акцыі паспяхова і не трапіў у рукі сілавікоў, якія, як і рэжым Лукашэнкі, сталі на бок Расеі.
Пад канец сакавіка ў Воршы выпаў снег, і наш сайт падрыхтаваў некалькі прыгожых фатаздымкаў пра гэта.
У Александрыі ад ветру перакуліўся прыпынак. Такое перыядычна здараецца, аднак гэтым разам чытачы асабліва актыўна заходзілі на гэты артыкул на нашых розных рэсурсах.
На Кабыляцкай гары адбылася незвычайная сітуацыя з трактарам.