18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Івулін на волі

23.02.2023 17:17

1757 праглядаў, 0 каментароў

Вядомы палітвязень-аршанец выйшаў на волю і вымушана пакінуў Беларусь.

Вядомы журналіст спартовага сайту «Трыбуна», футбаліст менскіх «Крумкачоў» Аляксандр Івулін выйшаў на волю. Пра гэта аршанец паведаміў у сябе ў Instagram:

«Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся, вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Ня ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па тым боку плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб.

Прабачце, пішу гэты тэкст і натуральна трасуцца рукі, а да вачэй падыходзіць кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неймаверныя беларусы!

Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца.

Зусім хутка ўбачымся і пабалбочам.

Абняў усіх вас, мае харошыя», — напісаў Івулін.

Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, рэжымны суд асудзіў яго на два гады калонii за ўдзел у мiрных пратэстах. Зараз Iвулiн цалкам адбыў тэрмін.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Івулін на волі

Вядомы палітвязень-аршанец выйшаў на волю і вымушана пакінуў Беларусь.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение