Асуджаныя па справе па справе прафсаюза Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка былі асуджаныя 5 студзеня. Бераснеў, як і Фядыніч, атрымаў 9 гадоў калоніі. Хаця асуджаныя падалі апеляцыю, іх усіх перавезлі з Мінскага СІЗО ў Магілёў, дзе ўсе трое знаходзяцца і зараз.
Стала вядома калі будзе разгледжаная іхняя апеляцыя. Новы суд прызначаны на апошні дзень сакавіка - 31 чысло. Праўда, па сёняшніх часах, сумніўна, што суд зменьшыць тэрміны ці адменіць вырак першага суда. Разгляд аеляцыі будзе адбывацца ў Вярхоўным судзе.
Васіль Бераснеў вядомы чалавек на Аршаншчыне. У савецкія часы ён кіраваў Высокаўскац вучэльняй, пасля атрымання незалежнасці кіраваў раённым Саветам дэпутатаў, але не прыняў уладу Лукашэнкі і сыйшоў у апазіцыю. Быў актывістам адной з сацыял-дэмкратычных партыяў, але ўсё больш цікавіўся праваабарончай дзейнасцю. У выніку ў Оршы ён узначаліў Беларускі хельсінскі камітэт, а прыблізна ў 2017 годзе пачаў ствараць у Оршы прафсаюз РЭП. На момант арышту Васіль Ціханавіч быў выконваючым абавязкі ўсяго рэспубліканскага прафсаюза, а Аршанская структура прафсаюза была ці не самай масавай у краіне.