Паседжанне суда прайшло 10 сакавіка. Па адміністратыўнай справе судзілі студэнта адной з навучальных установаў Оршы. Хлопец пасля 11 класаў вучыўся ўжо на 4 курсе, па ўскоснай інфармацыі мы можам меркаваць, што гаворка ідзе або пра медычны коледж, або пра педагагічны. У яго ў інстаграме выявілі карцінку з лагатыпам "Платформы Голас", якая ў 2020 годзе вяла назіранне за выбарамі.
Паводле пастановы суда, хлопец не адмаўляў, што карцінка сапраўды была на яго старонцы, але меркаваў, што яна патрапіла з дапамогай лайка. Тым больш, што міліцыянты сярод яго падпісак знайшлі некаторыя суполкі, якія таксама прызнаныя экстрэмісцкімі.
Хлопец аддзелаўся дастаткова лёгкім пакараннем па сёняшніх часах - штраф у 25 базавых.