Гаворка ідзе пра Юрыя Касцюка для якога гэты тэрмін ўжо другі палітычны. Першы раз яго судзілі за сарваны чырвона-зялёны сцяг. Тады Юрыю далі адзін год "хіміі", але потым змянілі рэжым і накіравалі ў калонію. У студзені 2022 года Юрый быў вызвалены. А ўжо 15 лютага зноў арыштаваны па іншай справе, праўда, больш чым на адміністратыўку тады "накапаць" не змаглі.
Праз некаторы час пасля другога вызвалення Юрый выехаў у Расію, а ў гэты час на яго завялі новую крымінальную справу. Ён быў затрыманы ў Расіі, доўгі час расейскія ўлады вырашалі ці эстрадаваць Касцюка ў Беларусь, дайшло да таго, што Юрый парэзаў сабе жывот на знак пратэста супраць экстрадыцыі. Тым не меньш яго вывезлі ў Беларусь і асудзілі на 4 гады калоніі. Асудзілі яго за тое, што дапамагаў іншым вязням пакуль быў на "хіміі" атрымліваць дапамогу. Гэта суд палічыў садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці.
Сёння стала вядома, што Юрыя Касцюка накіравалі ў аршанскую калонію №8. Адрас для лістоў падтрымкі: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А