У Оршы такі суд адбыўся 5 красавіка, а ў Талачыне яшчэ 20 лютага, але нам стала вядома пра прысуд толькі зараз. У абодвух выпадках справа пачыналася аднолькава: адмыслова прызначаныя міліцыянты сядзелі і маніторылі розныя сацыяльныя сеткі на прадмет таго, каб людзі не выказваліся негатыўна пра ўладу. Хто выказваецца, або нейкім іншым чынам паказваецца сваё стаўленне да палітыкі, на тых складаўся пратакол.
Аршанец апублікаваў фотаздымак з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам у сетцы Фэйсбук, талачынец апублікаваў у Тэлеграме. Абедзве выявы палічылі пікетаваннем і у выніку справа дайшла да суда. Аршанцу прысудзлі 15 сутак арышту, талачынцу - 10 сутак.