18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Рыгору Кастусёву — 66

17.04.2023 19:04

1514 праглядаў, 0 каментароў

Палітык сустракае Дзень нараджэння ў турме.

17 красавіка споўнілася 66 гадоў вядомаму беларускаму палітыку Рыгору Кастусёву. Аднак павіншаваць лідэра Партыі БНФ са святам сёння складана — Рыгор Андрэевіч знаходзіцца ў калоніі па палітычна матываваным абвінавачанні. Рэжым Лукашэнкі затрымаў яго 12 красавіка 2021 года ў Шклове, з якім шчыльна звязаная біяграфія Кастусёва. Яго змясцілі ў СІЗА па справе паводле артыкула 357 Крымінальнага кодэксу «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, праходзілі Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Кастусёву прысудзілі 10 гадоў. Сваёй віны Кастусёў, нягледзячы на моцны ціск турэмнай адміністрацыі, так і не прызнаў. За кратамі ў спадара Рыгора абвастрыліся хранічныя захворванні, у яго выявілі анкалогію, але неабходнай дапамогі ён не атрымлівае.

Дзесяцігоддзя ўзмоцненага рэжыму ўладам падалося мала, і яны ўнеслі Кастусёва ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».

Афіцыйная біяграфія палітыка гаворыць, што Рыгор Кастусёў нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Праваслаўны. Жанаты. Мае траіх дзяцей. Па адукацыі — інжынер-механік.

1975-1977 Служба ў Савецкай Арміі.

1983-1988 Галоўны інжынер саўгасу «Друць» Бялыніцкага раёна.

1988-1991 Дырэктар саўгасу «Іскра» Бялыніцкага раёна.

1995-2001 Дырэктар Шклоўскага раённага аб’яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

2002-2004 Дырэктар сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве.

Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. У 2010 годзе сам быў кандыдатам у прэзідэнты, тады ж займаў пасаду намесьніка кіраўніка «Асьвейскай будаўнічай кампаніі». Затым узначаліў Партыю БНФ.

Кастусёў ніколі не пераходзіў з партыю ў партыю, заўсёды прытрымліваўся патрыятычнай пазіцыі, выступаў за вяртанне нацыянальных сімвалаў, бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня. Выступаў за сацыяльныя праграмы, папярэджваў пра небяспеку Масквы і шмат гадоў адкрыта называў Лукашэнку дыктатарам.

Вы можаце павіншаваць Рыгора Кастусёва са святам, напісаўшы яму ў калонію. Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Кастусёву Рыгору Андрэевічу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рыгору Кастусёву — 66

Палітык сустракае Дзень нараджэння ў турме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение