Міністэрства інфармацыі прызнала экстрэмісцкімі матэр'яламі яшчэ шэраг інтэрнэт старонак. Сярод дастаткова заўважных старонак і кнігі з польскімі патрыятычнымі песнямі ў спіс патрапіла і тэлеграм суполка аднаго з раёнаў Оршы.
Гаворка ідзе пра суполку "Орша вокзал". Па стане на раніцу панядзелка на яе было падпісана ўсяго толькі 10 чалавек. Гэта адна з раённых суполак, якая стваралася для камунікацыі суседзяў.
Нагадаем, што раней сталі экстрэмісцкімі суполка Барані і суполка жыхароў Першага Мікрараёна.