Правабарончыя сайты паведамляюць пра арышт работніцы ільнокамбінату за пікетаванне. Яе арыштавалі яшчэ 31 траўня, а на наступны дзень Аршанскі суд выдаў жанчыне трое сутак арышту. Думаеце жанчына выйшла на вуліцу з плакатам? Не, жанчына на рабоце піла з кубка-хамеліёна. А на кубку, калі ў яго налівалася цёплая вада, праяўлялаўся герб "Пагоня". Такія кубкі былі папулярныя яшчэ нават у 2020 годзе і купіць іх можна было ў многіх крамах. Тым больш, што герб "Пагоня" быў дзяржаўным і нават пры Лукашэнку ўваходзіў у спіс нематэр'яльных каштоўнасцяў. Кубак, у прынцыпе, і стаяў на працы прыблізна з 2020 года.
Але цяпер любое выказванне і нават не выказванне (як у дадзеным выпадку) судом могуць трактавацца як пікет.