Суд адбыўся яшчэ ў канцы мінулага месца - 27 ліпеня. Жанчыну аштрафавалі на 1110 рублёў. Абвінавачанне дастаткова традыцыйнае для сёняшніх часоў - жанчына калісці (па версіі следства ў перыяд ад лістапада 2020 года па 18 ліпеня 2023 года) размесціла на сваёй старонцы ў сацыльных сетках уласны фотаздымак на фоне бела-чырвона-белага сцягу. Суддзя Мікалай Драгуноў палічыў, што жанчына павінна была папрасіць дазволу выканкама на такі фотазыдмак, бо ў яго трактоўцы закона такі фотаздымак у сацыяльных сетках з'яўляецца масавым мерапрыемствам.
На сёняшні дзень такая дзіўная трактоўка закону пра масавыя мерапрыемствы стала звычайнай справай. Пры гэтым нават на звычайныя пікеты і ў лепшыя часы дазволаў выканкам не даваў, а тым больш законам не прапісана як прасіць дазвол на выраб фотаздымка.