У Свята-Ільінскім храме Воршы 5 траўня пабывае Лукашэнка. Чакаецца, што ён выступіць у царкве, хоць звычайна гэта могуць рабіць толькі святары, багасловы. Таксама ён запаліць там свечку.
Чуткі пра тое, што Лукашэнка прыедзе на Вялікдзень у наш горад, сталі распаўсюджвацца больш за тыдзень таму. А цяпер гэты факт пацвердзіла ягоная прэс-служба.
Пакуль не вядома, ці будуць гучаць нейкія палітычныя заявы, але звычайна Лукашэнка нават на рэлігійныя святы не цураецца гэтых тэмаў.