У сустрэчы са сталічным «Энергетыкам-БДУ» паўабаронца футбольнага клуба «Ворша» Глеб Жалезнікаў выйшаў на поле ў кашулі роднай каманды ў 122-і раз. Такім чынам, ён зраўняўся па колькасці праведзеных гульняў з вядомым абаронцам «Старту» ў 70-я гады ХХ стагоддзя Васілём Коскіным. Статыстыку пра легенду клубу, якую дагнаў Глеб Жалезнікаў, прыводзіць «Радыё Аршыца».
Такім чынам, цяпер Васіль Коскін і Глеб Жалезнікаў дзеляць 23-е месца ў спісе футбалістаў, якія правялі найбольшую колькасць гульняў за каманду за ўсю гісторыю.