Паводле апошніх паведамленняў, з аршанскай каманды пайшлі Мікіта Харко, Павел Тарасенка, Андрэй Ламака і Аляксандр Лужанкоў. Трое апошніх летась былі стабільнымі футбалістамі асноўнага складу "сіня-белых", а Ламака з Лужанковым былі не толькі лідэрамі каманды, але і праславіліся на ўвесь свет бліскучымі галамі. Пра навічкоў "Оршы" пакуль нічога не вядома, аднак відавочна, што клубу трэба сур'ёзна ўзмацняцца перад сезонам у 1-й лізе чэмпіянату Беларусі. Цяпер пытанне ўзмацнення клуба робіцца яшчэ больш актуальным.
На відэа: галы Андрэя Ламакі і Аляксандра Лужанкова, якія сталі шэдэўрамі.