У панядзелак, 13-га сакавіка ў судзе Оршы і Аршанскага раёну адбудзецца шэраг працэсаў супраць грамадскіх актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў, затрыманых напярэдадні пасля "Маршу недармаедаў" 12-га сакавіка. У прыватнасці, стала вядома, што ў 10:30 пачнецца суд над праваабаронцам Васілём Берасневым, аршанская арганізацыя незалежнага прафсаюза РЭП заклікае аршанцаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і падтрымаць актывіста ў судзе. Аб 11:00 пачнецца суд над сябрам кампаніі "Гавары праўду!" Ігарам Грышанавым. Усе, хто зможа ў гэты час быць побач, могуць наведаць будынак гарадскога суда.
Сайт horki.info паведамляе ў твітэры, што суд над Андрэем Юрковым пройдзе а 9:00. У той жа час, відаць, пройдзе і суд над журналісткамі "Радыё Свабода" Галінай Абакунчык і "Белсата" Кацярынай Бахвалавай (Андрэевай).
9:24 Суды пакуль не пачаліся. Людзі стаяць у чаканні.
Інфармацыя ў артыкуле будзе абнаўляцца па меры паступлення новых звестак.