Меньш за тры месяцы старшынём выканкаму прабыў Леанід Пянькоўскі. За ўвесь час незалежнасці краіны гэта самы кароткі тэрмін знаходжання на пасадзе для аршанскіх мэраў. Год яшчэ не скончаны, а раёнам кіруе ўжо трэці старшыня райвыканкаму. Апошні раз такія хуткія змены мэраў адбываліся ў Оршы ў 2008 годзе. Раней самы кароткі тэрмін на пасадзе прабыў Валерый Шабадалаў - каля 5 год. Некаторы час горад кіраваўся часовым "выконваючым абавязкі".
Ці запомніцца Пянькоўскі аршанцам хоць чым-небудзь? Аніякіх кадравых зменаў у выканкаме ён не зрабіў. Ды і нейкіх сур'ёзных рашэнняў, якія прынцыпова паўплывалі б на жыццё горада і раёна таксама не прыняў. Магчыма, гэтага і варта было б чакаць. Калі супрацоўнікі нашага сайта шукалі інфармацыю пра кіраванне Пянькоўскім Бешанковіцкім раёнам, то звярнулі ўвагу, што Пянькоўскі - адзін з самых не публічны мэраў краіны. Нават, сайт Бешанковіцкай дзяржаўнай газеты пра яго напісаў літаральна некалькі артыкулаў, а кіраваў тым раёнаў Леанід Канстанцінавіч 9 год (як Лісоўскі Оршай). Такі стыль кіравання, напэўна, Пянькоўскі і вырашыў прынесці на Аршаншчыну. Але тут а стаў медыйнай персонай, калі Лукашэнка распавёў пра скандал звязаны з таго яшчэ новым, а цяпер былым мэрам. Тады з вусснаў прэзідэнта прагучала абурэнне, што да нейкага родзіча Пянькоўскага як да яго прызначэнца ўварваліся сілавікі. Міліцыі ж давялося апраўдвацца, што такім чынам яны шукалі новага мэра, які не выходзіў на сувязь.
Відавочна, гэты мэр аршанцам можа запомніцца толькі гэтым. У астанім ад змены мэра з Лісоўскага на Пянькоўскага ў раёне нічога не змянілася ні ў горшы, ні ў лепшы бок.
Артыкул апублікаваны з мэтай выклікаць дыскусію, магчыма, Леанід Канстанцінавіч мог запомніцца і нечым іншым. Прапануем вам выказвацца на гэтую тэму ў каментарах да дадзенага артыкула.