Кастрычнік выйшаў даволі актыўным для жыцця Аршаншчыны. Толькі-толькі адгрымелі "Дажынкі" ў Дуброўне, а на месцы былога кінатэатру "Мір" зрабілі "Бруснічку", якая замяніла "Еўраопт". "Бруснічка" гэта яшчэ адзін праэкт кампаніі-уладальніка крамаў "Еўраопт", так што тут была папросту змена шыльды, не больш за тое.
На Рэмзаводзе 13 кастрычніка каля 16 гадзін адбылася аўтамабільная аварыя. Тут сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль. Мікрааўтобус ад сутыкнення перакуліўся.
Непадалёк ад таго месца пад колы трапіла жанчына, якую адразу не змаглі апазнаць. Здарылася гэта ў раёне Лядовай арэны.
У Оршы на могілках знайшлі труп. Высветлілася, што яго закапалі там забойцы, а забіты — 52-гадовы аршанец. Месцам незаконнага пахавання сталі адны з могілак у Аршанскім раёне.
Нарэшце, у кастрычніку наш сайт паведаміў пра хуткае адкрыццё бару "Матор". Практыка пакажа, што яго адкрыюць у 2018 годзе. Цяпер бар функцыянуе.
Вынікі-2017. Верасень