Беларускія выбары вельмі прадказальныя, бо ўплыў на іх выбаршчыкаў не значны - пры тым узроўні фальсіфікацыяў, які адзначаюць назіральнікі, гэта камісіі вызначаюць хто стане дэпутатам, а не выбаршчыкі, якія становяцца не больш чым статыстамі. Менавіта таму спісы дэпутатаў не рэдка з'яўляюцца яшчэ да саміх выбараў, бо стаўленнікі ўладаў лёгка бачныя. Мы таксама паспрабавалі стварыць такі спіс і з 37 дэпутатаў правільна назвалі 34!
Памыліліся толькі ў трох выпадках. У прыватнасці, на акрузе №25. Тут улады вылучалі дваіх кандыдатаў - Аляксандар Масквін загадчык венералагічнага дыспансера і дэпутат папярэдняга склікання Эдуард Яўменаў. Прыярытэтным тут выглядаў работнік медыцыны, але нешта пайшло не так. Масквіну напісалі ўсяго ўсяго толькі 145 галасоў - гэта меньш чым, нават, у самавылучэнца Аляксандра Буева. Але ёсць адчуванне, што ў саміх уладаў тут пайшло нешта не так. Па-першае, "пракаціць" чыноўніка такога ўзроўню - рэдкая справа. Па-другое, на гэтым участку самая вялікая колькасць галасоў "супраць усіх" (на іншых участках іх не так і многа) - 660. Таксама гэта адзіны ўчастак дзе дэпутат не набраў і тысячы галасоў.
Другі раз мы памыліліся на акрузе №27. Тут ішлі два даволі аднолькавых кандыдаты і мы зрабілі стаўку на медыка Ігара Казлова. Стаў дэпутатам іншы кандыдат ад уладаў Мікалай Куляшоў.
І трэцяя памылка адбылася на акрузе № 33. Тут зусім не прадказальны выпадак, калі ўлада зрабіла стаўку не на чыноўніка, а на рабочага - кіроўцу пагрузчыка Сяргея Грэкава.