Апытанне пачалося праз тыдзень пасля саміх выбараў і па ім ужо можна бачыць папярэднія вынікі. Але, магчыма, нехта не заўважыў гэтае апытанне. Таксама, магчыма, апытанне не дастатковы фармат для рэфлексіі на тую электаральную кампанію, якая ішла ў Беларусі тры месяцы.
У апытанні "Ці давяраеце вы афіцыйным вынікам выбараў" - маюцца на ўвазе тыя вынікі, якія апублікавала раённая выбарчая камісія. Мы прапануем 9 варыянтаў адказаў. Сярод якіх тры гавораць пра давер да выбараў або апраўдваюць агучаныя вынікі. Тры паказваюць увогуле стаўленне да выбараў у незалежнасці ад вынікаў і тры апошнія варыянты гавораць пра недавер пра выбары.
Пакуль больш чым 50% прагаласаваўшых нашых чытачоў адзначылі, што не давяраюць усім выбарам у Беларусі. Вы яшчэ можаце паўплываць на вынікі апытання сваім голасам.