Відэа-ролік з'явіўся 12 сакавіка на нядаўна створаным канале ю-туб "Политика Беларусь". Афіцыйным ўладальнікам канала названы існуючы чалавек Уладзімір Мунякін, які вёў канал "Политика Баларуси" (адрозненне ў адну літару). У роліку ад імя Уладзіміра Мунякіна (ён у кадры), але са змененым голасам распавядаецца які кепскі Васіль Бераснеў - адзін са стваральнікаў прафсаюза РЭП у Оршы. У роліку ёсць шэраг хлуслівых звестак пра Бераснева.
У прыватнасці, што яго абодва сыны - дармаеды. Насамрэч, адзні з яго сыноў пенсіянер сілавых структураў, другі вельмі сур'ёзны прадпрымальнік. Другая хлусня, што ў Бераснева дома ёсць басейн - у размове з журналістамі нашага сайта Васіль Бераснеў сказаў: "Хацеў бы паплаваць у тым басейне". Трэцяя хлусня - Васіль Бераснеў ніколі не меў прамога дачынення да БХД Севярынца.
Ну, а чацьвёртая хлусня - сама старонка якая была створана зусім нядаўна. На старонку былі зробленыя некаторыя перапосты з рэальнай старонкі чалавека ад імя якога яна стваралася. Але ў самім роліку голас зменены. Мы змаглі звязацца з Уладзімірам Мунякіным ад імя якога створана відэа. Як ён сказаў, дачынення да гэтага відэа ён не мае.
Таксама нам удалося звязацца з Васілём Берасневым. Вось ягоны каментар:
Ужо пасля таго як запіс быў адключаны Васіль Бераснеў сказаў: няхай хто хоча прыйдзе і папрацуе ў праваабарончым сектары - буду рады калі ён пабудуе басейн.