06:00

+4

3 м/с

982 гПа

09:00

+5

4 м/с

983 гПа

12:00

+9

5 м/с

982 гПа

15:00

+10

5 м/с

981 гПа

18:00

+7

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

17.03.2018 13:15

5075 праглядаў, 0 каментароў

1889 - 1890

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888

1889 г., Вучоны з Пецярбурга М.Я. Брандэнбург правёў першае археалагічнае даследаванне курганнага могільніка Гразівец (паўночная ўскраіна Оршы на беразе Аршыцы).

М.Я. Бранденбург.

1880-я гг. Нарадзіўся Феадосій Восіпавіч Галькевіч (Маскоўская губ., Расія), беларускі краязнавец, музеязнаўца. У Оршы з 1920-х гг. У 1920-1941 гг. працаваў дырэктарам Аршанскага краязнаўчага музея. Памёр у 1944 г.

Ф.В. Галькевіч.

1889 г.,11 лістапада У «Могилевских епархиальных ведомостях», №32 неофициальная часть. Надрукаваны артыкул Л. Ржэвусскага “Оршанский Кутеинский женский монастырь”. У ім адзначаецца, што штогод на 8 ліпеня ў манастыры адбывалася пакланенне абразу Казанскай Божай Маці. У гэты ж дзень у манастыры адзначаўлася прастольнае свята ў памяць Святога Вялікапакутніка Пракопія. Манастыр прымаў паломнікаў Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай, Смаленскай і Арлоўскай губерній. Багамольцы ахвяравалі на карысць манастыра грошы і тканіну. У манастыры існаваў звычай на другі дзень свята рабіць асобную літургію для шматлікіх жабракоў, якія сцякаліся сюды за падаяннем, і гатаваць ім абед.

Куцеінскі Свята-Успенскі манастыр. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст

Багамольцы. Фота канца ХІХ - пач. ХХ ст.

Сляпы музыка. Фота канца ХІХ - пач. ХХ ст.

1889 г., 11 сакавіка Нарадзіўся Мікалай Парфір’евіч Баранаў (г. Санкт-Пецярбург, Расія). Генерал-лейтэнант інжэнерных войск. Удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1944 годзе – камандуючы інжынернымі войскамі 3-га Беларускага фронта. Часці пад яго камандаваннем пасля вызвалення Оршы праводзілі размініраванне, будавалі пераправы і масты. Памёр 7 снежня 1961 г.

М.П. Баранаў.

1889 г. Аршанскім грамадскім равінам стаў М.Д. Воўшын.

Сінагога ў Оршы. Фото пачатку ХХ ст.

1889 г. Нарадзіўся Іосіф Паўлавіч Савіцкі (Аршанскі павет Магілёўскай губ.), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. З 1 студзеня 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўраду БССР, наркам шляхоў зносін. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1920 г. у Оршы. Быў першым камісарам атрада Частак асобага прызначэння, у 1923-24 гг. старшыня Аршанскага ўчастка прафсаюза чыгуначнікаў. З лістапада 1924 г. у Мінску, упаўнаважаны ЦК саюза чыгуначнікаў СССР у Беларусі. Член ЦВК БССР (1925-1927). У 1930-я гг. у Галоўным упраўленні шасэйных дарог БССР. Далейшы лёс невядомы.

1889 г., 17 снежня Нарадзіўся Даніла Мінавіч Васілеўскі (в. Новае Сяло Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. У 1920-х гг. у Оршы, з 1924 г. – намеснік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. Аўтар прац па гісторыі і культуры Аршаншчыны. Рэпрэсіраваны ў 1936 г. Рэабілітаваны ў 1956 г. Памёр 28 снежня 1963 г.

Д.М. Васілеўскі.

1890-ыя гг. Выдадзена кніга А. Паўлоўскага „Оршанский Покровский монастырь" (Год і месца выдання не вызначаны).

Пакроўскі манастыр. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1890 г. Над паўночнай брамай агароджы Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра замест драўлянай пабудавана мураваная званіца. Разбурана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адноўлена ў 2017 г.

Мураваная вежа-званіца з шатровым дахам. Здымак пачатку ХХ ст. План раскопак падмуркаў вежы-званіцы і падмуркаў прымыкаючай да яе агароджы манастыра (раскопкі В.М.Ляўко, 1997).

1890 г. У Оршы заснавана друкарня Я.Н. Падземскага.

1890г. У Оршы выдадзена кніга М.А. Гудкова „Краткий исторический очерк горецких учебных заведений".

1890 г. У Оршы на Банным завулку паблізу Аршыцы пабудавана мураваная двухпавярховая яўрэйская лазня.

1890-я гг., пачатак У Оршы мелася 15 прамысловых прадпрыемстваў (ільнопральнае, гарбарнае, цагельнае, піваварнае і інш.), 9 навучальных устаноў (657 вучняў у 1894 г.), бальніца, 6 урачоў, 2 аптэкі, 3 бібліятэкі, 2 кнігарні, 2 фатаграфіі, друкарня.

Фасад забудовыпаўночна-ўсходняга боку плошчыў пачатку XX ст.Рэканструкцыя Ю. Чантурыі, В. Зелянкевіч.

1890 г., 11 верасня Нарадзіўся Мікалай Васільевіч Шатэрнік (в. Старына Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), беларускі мовазнавец і педагог. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме (1933-34). Памёр 2 снежня 1934 г.

1890 г., 7 лістапада Нарадзіўся Ігнат Жаўняровіч (Беларусь), каталіцкі святар, удзельнік беларускага хрысціянскага руху. У 1921-24 гг. служыў у Аршанскай парафіі. Рэпрэсіраваны. Памёр у жніўні 1937 года ў Казахстане.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1889 - 1890

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение