Вялікая колькасць сілавых структураў была мабілізавана на аднаго чалавека, які выйшаў на плошчу з плакатам "По 500 тут нет". Спачатку яго затрымалі за пікет і асудзілі, прыгаварыўшы да штрафу ў 20 базавых. Па словах Рамана потым да справы далучылася і пракуратура - пракурор даў санкцыю да "агляд" кватэры Рамана ў выніку якога ў яго была канфіскаваная тэхніка. Прычына "агляду", які па сутнасці быў вобшукам стала ананімнае паведамленне, што Раман мог абразіць нейкага чыноўніка. Імя чыноўніка таксама для Рамана засталося "ананімным".
А сёння да ціску на Рамана далучыўся і Следчы камітэт. Нашаму сайту Раман распавёў, што сёння яго па тэлефоне выклікаў следчы. Бліжэй да вечару яны сустрэліся. І следчы на дзіва распытваў пра пікет. Хаця за пікет Раман быў ужо прыгавораны па адміністратыўнай справе, а Следчы камітэт займаецца толькі справамі крымінальнымі.