12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

23.05.2018 09:01

4540 праглядаў, 1 каментар

1899

1899 г., 6 чэрвеня У Оршы пачала працу гарадская публічная бібліятэка імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Тагачасны будынак не захаваўся.

Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

1899 г., 12(24) лютага Нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч Громаў (г. Цвер, Расія), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1934). Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, камандуючы 1-й паветранай арміяй, якая ўдзельнічала ў вызваленні Оршы ў чэрвені 1944 года. Памёр 21 студзеня 1985 г. Імем Міхаіла Громава названы вуліца і завулак у Оршы.

М.М. Громаў.

1899 г. У Оршы пачаў дзейнічаць цагельны завод І.С. Зархі (У 1908 годзе - 35 рабочых).

1899 г., 3 кастрычніка Нарадзіўся Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў (в. Падсосенне Верхаважскага р-на Валагодскай вобл., Расія), удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). Падчас Беларускай аперацыі 1944 г. стралковы полк пад камандаваннем Ф.А. Сцебянёва ў ліку першых уварваўся ў Оршу і авалодаў чыгуначнай станцыяй. Памёр 8 лютага 1971 г. Імем Фёдара Сцебянёва названа вуліца ў Оршы.

Ф.А. Сцебянёў.

1899 г., 24 лістапада Нарадзіўся Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык (в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), беларускі вучоны, паэт. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар біялагічных навук, прафесар (1960), заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Друкаваўся ў часопісе “Аршанскі маладняк” (псеўданім Я. Сявец), у 1925-1928 гг. кіраўнік Аршанскай філіі “Маладняка” – акруговага аддзялення літаратурнага аб’яднання беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Памёр 11 красавіка 1986 г.

М.М. Ганчарык.

Канец ХІХ – пач. ХХ ст. У Оршы існавалі прыватныя бібліятэкі Ш. Кагана, І. Шулькоўскага, Ш. Брайніна, Р. Зархі, кнігарні С. Левіна, Б. Вольфіна, М. Азоліна, Г. Рыўкіна, Р. Зархі.

Пакой гараджаніна. Рэканструкцыя. З былой экспазіцыі МГКО.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1899

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение