00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Губарэвіч у Оршы

09.06.2018 18:00

2880 праглядаў, 11 каментароў

Наш горад наведае кіраўнік Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч у 2016 годзе заняў пасаду старшыні Руху "За свабоду", замяніўшы стваральніка гэтай арганізацыі Аляксандра Мілінкевіча. Сам Юрась у грамадска-палітычнай дзейнасці са студэнцкіх гадоў. Пачынаў у студэнцкім прафсаюзе, удзельнічаў у Партыі БНФ (і па сёння застаючыся сябрам гэтай партыі). Найбольшую вядомасць Губарэвіч атрымаў калі ў 2003 годзе пад час мясцовых выбараў арганізаваў у Белаазёрску моцную выбарчую кампанію, дзякуючы чаму на кароткі час Белаазёрск стаў адзіным горадам дзе большасць у гарсавеце была дэмакратычная. Сам Губарэвіч тады заняў пасаду намесніка старшыні гарсавету. Праўда, праз некаторы час улады правялі рэдкія для краіны "давыбары", увёўшы ў склад савету праўладных кандыдатаў і ўсе дэмакраты страцілі свае пасады у прэзідыюме і ў камісіях.

Губарэвіч - адзін са стваральнікаў Руха "За свабоду". Рух узнік у 2007 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў на якіх адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў быў Аляксандар Мілінкевіч. Ён быў поўным антыподам Лукашэнкі: інтэлегентны кандыдат навук, навуковец, які ўмее слухаць, а не толькі шмат гаварыць, мае моцную сям'ю з актыўнай і прыгожай жонкай. Па-сутнасці, "Рух" і ствараўся "пад Мілінкевіча", але з цягам часу палітык стаў усё больш вяртацца да навукі і ў выніку сыйшоў з пасады на якую і выбралі Губарэвіча.

Пасля свайго выбрання на гэтую пасаду, Юрась Губарэвіч упершыню пабывае ў Оршы. Сустрэча з ім пройдзе ў панядзелак 11 чэрвеня а 18-00 па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Губарэвіч у Оршы

Наш горад наведае кіраўнік Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение