00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Пра што гаварыў Губарэвіч (фота)

13.06.2018 09:44

3527 праглядаў, 1 каментар

Кіраўнік "Руха за свабоду" сустрэўся з аршанскімі актывістамі

На сустрэчы Юрась Губарэвіч больш гаварыў пра знешнюю палітыку. Гэта ён патлумачыў тым, што, насамрэч, тое што адбываецца ўнутры краіны больш залежыць ад знешніх гульцоў чым ад унутраных.

Напрыклад, тая палітычная і культурніцкая лібералізацыя, якая сёння назіраецца ў краіне - гэта вынік вайны ва Ўкраіне. Лукашэнка на прыкладзе Ўкраіны зразумеў, што Расія не надзейны партнёр (яшчэ і з пастаяннымі гандлёвымі войнамі) і таму пачаў зноў гуляцца з Захадам. Для таго каб пайшоў дыялог, улады і выпусцілі палітвязняў, дазволілі шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку, святкаванне Дня Волі. Дарэчы і тое, што перад 25 сакавіка былі затрыманні і арышты палітычных актывістаў, якіх у той жа дзень паадпускалі, звязана з тым, што на наступны дзень (26 сакавіка) у міністра замежных спраў павінна была адбыцца важная сустрэча ў Лондане. А затрыманні - гэта толькі сігнал сілавікам, што хаця і ёсць лібералізацыя, але ўлада працягвае ўсё кантраляваць.

Было пытанне і пра нядаўні візіт Губарэвіча (у складзе права-цэнтрысцкай кааліцыі) ў ЗША. У Юрыя спыталі наколькі сёння амераканскіх палітыкаў цікавая Беларусь. Губарэвіч адказаў, што, нават, Расія сёння для ЗША не надта цікавая, хаця прапаганда Расійская і гаворыць, што "кожны амераканец толькі і думае як нагадзіць у расійскім пад'ездзе". Насамрэч пытанне Расіі ў іерархіі знешнепалітычных інтарэсаў стаіць не больш чым на 10-м месцы. На першых пазіцыях: Мексіка, Сірыя, Паўночная Карэя і г.д. Беларусь жа амераканскіх палітыкаў цікавіць толькі ў кантэксце канфлікта ва Ўкраіне, як адна з краінаў-суседак Украіны.

Пра ўнутраную палітыку пытанняў было меньш. Губарэвіч агучыў ідэю праймерыз для вызначэння адзінага кандыдата ад дэмакратаў на прэзідэнцкія выбары. У адказ на пытанне пра новы дэкрэт аб дармаедстве, палітык адкзаў, што не верыць ў гэты дэкрэт. Не верыць, што ён будзе выконвацца. Ён быў прыняты для таго, каб паказаць, што ўлада не адступіла і не запрацуе напоўніцу да тае пары пакуль будуць пратэстныя настроі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра што гаварыў Губарэвіч (фота)

Кіраўнік "Руха за свабоду" сустрэўся з аршанскімі актывістамі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение