15:00

+5

2 м/с

1008 гПа

18:00

+5

2 м/с

1008 гПа

21:00

+3

2 м/с

1008 гПа

00:00

+2

3 м/с

1008 гПа

03:00

+1

2 м/с

1009 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2019. Красавік

10.01.2020 11:40

2699 праглядаў, 0 каментароў

П’яныя гонкі, актор з Багушэўска і гібель аршанца ў войску. Чым увайшоў у гісторыю красавік мінулага года?

Перадусім, варта адзначыць поспех маладога актора з Багушэўска Яўгена Шалкова. Малады беларускі хлопец зняўся ў расейскім фільме "Опасные игры". Гэта была першая сур'ёзная роля Жэні.

На вуліцы Воз-ан-Влен у Оршы ў сярэдзіне месяца адбылася трагедыя, разбіўся матацыкліст. У Дняпры знайшлі цела мёртвага Антона Кабачэўскага, трагедыя азвалася глыбокім болем у сэрцах многіх аршанцаў, яго шмат хто ведаў. Яшчэ адна трагедыя — гібель 18-гадовага аршанца ў войску.

Таксама месяц запомніўся і гонкамі. Двойчы п'янымі і, на шчасце, двойчы без ахвяраў. Трактарыст катаў сваю каханку па вуліцы Валадарскага, прычым спрабаваў уцякаць нават ад аўтаінспектараў. А ў Гародні аршанец напіўся і абакраў на кругленькую суму бацькоў сваёй дзяўчыну, а потым на таксі паехаў у Оршу. Таксама ў красавіку было абвешчана, што станцыю Орша-Цэнтральнае чакае маштабнае абнаўленне чыгуначных каляінаў. Прычым гэтая навіна набудзе асаблівай актуальнасці цяпер у 2020. Паколькі ў сакавіку пройдзе першая адгрузка рэек на станцыю.

Таксама ў красавіку, ужо традыцыйна, адбыўся новы эпізод "гандлёвай вайны" Беларусі з Расеяй. Аднак на гэты раз палітыкі тут было няшмат, ды і санітарны нагляд расейцаў не замяшаны ў справе. Праблема вынікла з таго, што беларускі канцэрн "Савушкаў прадукт" адмовіўся выконваць свае абавязкі перад расейскімі замоўцамі, якія бралі на сябе прадпрыемствы, паглынутыя "СП". У тым ліку і Аршанскі малочны камбінат. У дварах на ільнокамбінаце адбылася трагедыя з жывёламі, скуралупаў пачалі шукаць. На жаль, для апошняга часу падобныя акты здзекаў з жывёл не новыя для Оршы.

Усю Беларусь абляцела відэа, на якім пенсіянер уступіў у бойку з інфакіёскам, пачаўшы заліваць яго вадой. Яшчэ адно папулярнае відэа, звязанае з Оршай у красавіку — выпуск расейскага блогера Юрыя Дудзя пра Яфіма Шыфрына, бацька жыў у Оршы і быў закатаваны камуністамі.

Шмат водгукаў і каментароў сабраў прыпынак, які абладкавалі на ільнокамбінаце. Наш артыкул меў назву, як з папулярнай песні Алёны Апінай, "Я его слепила из того что было..."

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2019. Красавік

П’яныя гонкі, актор з Багушэўска і гібель аршанца ў войску. Чым увайшоў у гісторыю красавік мінулага года?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение