03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Людзі на даху і ўлёткі

26.07.2020 11:42

4468 праглядаў, 0 каментароў

Прадстаўніцы Аб’яднанага штабу ў Оршы, відавочна, напружылі ўлады (фота, відэа).

Аб'яднаны штаб на чале з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай 25-га ліпеня наведаў Оршу. На сустрэчу прыйшлі каля тысячы чалавек. Варта адзначыць, што ўлады ва ўсіх гарадах адмыслова прадастаўляюць самыя нязручныя пляцоўкі. Але калі ў Лідзе і Віцебску, прынамсі, можна было лёгка падлічыць людзей, паколькі месца збольшага суцэльнае, дык у аршанскім Парку Герояў з-за шматлікасці алеяў і адсутнасці адной вялікай плошчы перад імправізаванай сцэнай многім людзям давялося стаяць на "вуглах". Адпаведна, падлік людзей быў ускладнены, як і агляд сцэны. І тым не менш, Орша ў чарговы раз паказала, што запыт на перамены ў горадзе існуе, колькасць прыхільнікаў дзейнай улады зніжаецца. Святлана Ціханоўская пачала сваю прамову па-беларуску, заявіўшы, што трэба бараніць незалежнасць. Фотарэпартаж з сустрэчы можна паглядзець у матэрыяле, які ўжо выйшаў на сайце.

Марыя Калеснікава сказала, што аршанцам не варта спадзявацца на абяцанні Аляксандра Лукашэнкі “узняць Воршу з руін і попелу” – трэба самім спрыяць пераменам да лепшага. Вераніка Цапкала казала пра тое, што беларусы вартыя лепшай долі, хаця цяпер шмат хто з’язджае адсюль праз беспрацоўе і адсутнасць перспектываў. Як і ў іншых гарадах, Святлана Ціханоўская заклікала прыходзіць на выбары выключна 9-га жніўня, каб пазбегнуць маніпуляцый з бюлетэнямі падчас датэрміновага галасавання. Яна падкрэсліла, што ў выпадку яе абрання будзе імкнуцца дамагацца дзвюх галоўных рэчаў: вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і правядзення справядлівых выбараў новага прэзідэнта.

Людзі прыйшлі на сустрэчу з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай і балонікамі ў беларускіх бел-чырвона-белых колерах. Далей дарога Ціханоўскай, Цапкалы і Калеснікавай ляжала на Магілёў і Бабруйск, а ў нядзелю кандыдатка і яе саюзніцы сустракаюцца з жыхарамі Жлобіна, Рэчыцы і Гомеля. Паўсюль для іх мітынгаў вылучаныя нязручныя для размяшчэння людзей пляцоўкі.

Не абышлося і без дзіўных рэчаў. Тэлеграм-канал NEXTA неўзабаве пасля мітынгу напісаў, што за Курганам Славы назіралі снайперы з дахаў аднаго з дамоў на Раніцы. І прыклаў адпаведнае відэа. Людзі з падобнымі рэчамі сапраўды выходзілі з аднаго з пад'ездаў у наваколлі.

Таксама варта адзначыць улёткі, якія з'яўляюцца ў кожным горадзе, куды прыязджаюць на мітынгі прадстаўніцы Аб'яднанага штабу. Відавочна правакатыўны змест, на думку апазіцыйных актывістаў, не пакідае сумневаў, што вырабляюцца такія ўлёткі прадстаўнікамі ўладаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Людзі на даху і ўлёткі

Прадстаўніцы Аб’яднанага штабу ў Оршы, відавочна, напружылі ўлады (фота, відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение