Нашы аўтары будуць цэлы дзень адсочваць хаду выбараў 9 верасня ў рэжыме тэкставага онлайна.
9-58 Начало выборов идёт довольно спокойно, но власти готовятся к вечеру. На всех городских площадях стоят пока собранные турникеты
10-03 На связь второй день не выходит доверенное лицо Светланы Тихановской Александр Гапаньков. Он единственное доверенное лицо этого кандидата в Орше и пожалуй единственный из активистов штаба кого на протяжении избирательной кампании не арестовывали.
10-22 практически на всех участках наблюдатели отмечают большую явку в день выборов, люди специально приезжают даже те кто выехал в другие районы. Впервые на выборах много молодёжи. В случае если явка досрочного голосования реально завышена, то на некоторых участках может получаться общая явка больше 100%
10-33 Ад аршанцаў пачынаюць прыходзіць паведамленні пра перабоі з інтэрнэтам, "Белтелеком" і А1 у прыватнасці.
11-48 На Цэнтральнай плошчы з'явіліся металічныя загародкі, верагодна, плошчу будуць ачапляць, каб не даць там аршанцам сабрацца на пратэст.
12-16 Экраны на Цэнтральнай плошчы Оршы паказваюць прапагандысцкія відэа з палямі, чырвона-зялёным сцягам і перамогі беларускіх спартоўцаў на Алімпіядах.
14-04 Яшчэ раніцай невядомы вывесіў нацыянальны беларускі сцяг на вуліцы Матросава ў раёне Чаромушкі. Міліцыя прыкладна паўгадзіны імкнулася зняць нацыянальны сімвал з вышкі, была прыгнаная нават аўтавышка.
14-08 Нам прыходзяць шматлікія паведамленні пра парушэнні на выбарчых участках — недзе стаіць толькі адзін подпіс ззаду бюлетэня, недзе людзі, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак (адзін з выпадкаў у Забалацці) убачылі, што яны ўжо "прагаласавалі". Ёсць, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, выпадкі, калі ў спісы выбаршчыкаў унесеныя грамадзяне іншых краін, а таксама людзі, якія выпісаліся з дадзенага адрасу некалькі гадоў таму. Просім чытачоў паведамляць нам пра выпадкі галасавання з парушэннямі і таксама "мёртвых душаў", калі выбарчыя камісіі ўкідваюць бюлетэні за людзей, якіх ужо няма на свеце.
14-12 Нагадаем, на нашым сайце выйшлі ўжо некалькі частак даследвання Віктара Лютынскага пра 1994 год, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, і ў Оршы за яго прагаласавала большасць выбаршчыкаў.
14-15 Пошта для сувязі: [email protected]
15-14 Святлана Ціханоўская паўгадзіны таму прагаласавала ў Менску ў раёне "Усход". А затым адправілася ў свой выбары штаб на вуліцу Веры Харужай. У той жа момант прыходзіць інфармацыя, што спецслужбы перакрываюць уезды ў сталіцу, імкнучыся істотна яго абмежаваць.
15-26 У Горках на вуліцы Калініна мужчына вывесіў на сваім гаўбцы нацыянальны сцяг. Бел-чырвона-белыя колеры прыцягнулі ўвагу міліцыянтаў, якія падабраліся да месца і скралі сцяг. Паляванне сілавікоў на нацыянальныя сімвалы працягваецца.
15-31 Па Балбасаве і Барані ездзяць некалькі аўтамабіляў з бел-чырвона-белымі сцягамі. У некаторых людзей у Оршы на рукі пачэпленыя белыя бранзалеты — адзін з сімвалаў сёлетняга пратэсту. Але, варта адзначыць, белыя бранзалеты сустракаюцца радзей, чым у Віцебску і Магілёве.