Orsha.eu працягвае публікаваць вынікі 2021 году. У жніўні было шмат навінаў, звязаных з крыміналам.
У гэтым месяцы вынеслі прысуд за пабіццё дубровенскага пракурора, а міліцыянты злавілі графітыста, які маляваў катоў на мастах. На Шчацінкаўскім кар’еры вылавілі труп мужчыны. На мосце цераз Дняпро маладзён з пісталета абстраляў пасажырскі аўтобус. У Расеі затрымалі аршанца, якога шукалі з 90-х. У Воршы арыштавалі двух аршанцаў, якія абкрадалі фуры.
Улады заявілі, што зноў дадуць Інструментальнаму заводу датацыі — усе папярэднія не прынеслі эфекту, аднак улада Лукашэнкі працягнула свой курс.
Распачаліся работы па будаўніцтве новай паліклінікі на Магілёўскай замест стадыёна старой вайсковай часткі.