Лекары памылкова пашкодзілі і выдалілі адзін з органаў жыхарцы Талачынскага раёну. Яна падала заяву і выйграла суд супраць лекараў, адсудзіўшы круглую суму, аднак здароўе ўжо не адновіш.
Праваабаронца, нараджэнец Воршы Алег Граблеўскі ў снежні атрымаў прэстыжную прэмію Front Line, якой узнагароджваюць тых праваабаронцаў, хто арыштоўваецца, або адчувае нейкі іншы ціск. Граблеўскі доўгі час са сваім калегам Сяргеем Драздоўскім абараняў правы інвалідаў, пакуль не стаў рэпрэсаваным рэжымам Лукашэнкі. Пасля выехаў за мяжу.
Тым часам у гэтым месяцы ў Воршу прыбыў першы палітвязень, берасцеец Уладзімір Кобрынец, якога асудзілі за «беспарадкі» ў Берасці ў 2020 годзе.
Буйны экспарцёр льна не мог самастойна аплаціць пазыкі, таму судовым рашэннем «Віцебскабллён» быў ліквідаваны. Чарговы «канцэрн», створаны ўладамі, прыйшоў да свайго скону.
23 снежня Orsha.eu, заблакаваны раней уладамі на тэрыторыі Беларусі, стаў свабодна адкрывацца за мяжою, а на тэрыторыі Беларусі праз VPN-сэрвісы. У аршанцаў зноў з’явілася магчымасць чытаць матэрыялы, якія рыхтуе наша рэдакцыя. Усё часцей аршанцы знаходзяць шляхі і чытаюць нашы навіны як непасрэдна на сайце, так і ў нашых сацсетках.
Ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» склала спіс тых хто расстрэльваў людзей у нашым горадзе. Апублікаваныя імёны савецкіх катаў.
Чытаным быў і матэрыял пра хасідаў і міснагідаў Воршы ў чарговай серыі ўспамінаў Гэры Калкіна.
Аршанскі «Вітэн» не здолеў прабіцца ў наступную фазу Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе.
Хітом месяца стала здарэнне з грузавіком 30 снежня. Зачапіўшыся кузавам за перагародку зверху, грузавік стаў «на цыбкі».