12:00

-2

7 м/с

1006 гПа

15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі году-2017. Травень

07.01.2018 10:48

3105 праглядаў, 0 каментароў

Узлёт і падзенне Пянькоўскага, сапсаваны торт, жанчына на даху піўбара — пра што пісаў orsha.eu у траўні.

Травень 2017 года запомніўся, сярод іншага, тым, што ў Оршы выпаў снег. Так што фотаздымак, пастаўлены пад загаловак, зроблены фактычна з пажаданняў аршанцаў, а не з рэальнасці. Зрэшты, снег ляжаў не так і доўга.

Не так і доўга узначальваў Аршанскі райвыканкам Леанід Пянькоўскі. Спачатку мы напісалі пра сыход папярэдняга кіраўніка — Мікалая Лісоўскага. Інфармацыя пра яго хуткую адстаўку хадзіла гадоў пяць, аднак стала рэальнасцю толькі ў 2017 годзе якраз у траўні. Прыйшоў да яго на змену былы кіраўнік Бешанковіцкага выканкаму Леанід Пянькоўскі. Мы назвалі яго цёмным конікам, бо, акрамя водгукаў аб яго ўменні наладжваць гаспадарку і недабудаванага басейну ў Бешанковічах, пра новага "мэра" не было вядома нічога. Разам з Пянькоўскім кіраўніком абласной міліцыі паставілі Івана Кубракова, які ўдзельнічаў у бязлітасным разгоне акцыі 25 сакавіка ў дзень БНР і быў злоўлены журналістамі на няпраўдзе.

Але прызначэнне Пянькоўскага кіраўніком Аршанскага райвыканкама стала адным з самых правальных кадравых рашэнняў Лукашэнкі за ўвесь час яго кіравання дзяржавай. У сярэдзіне траўня Пянькоўскі даў першае інтэрв'ю на новай пасадзе, а ўжо праз тыдзень у дом, дзе ён знаходзіўся, уварваліся міліцыянты. Гэта нарадзіла дзясяткі разнастайных чутак пра новага кіраўніка — ад хранічнага алкагалізму да хваробы. А неўзабаве з'явіліся падрабязнасці міліцэйскага ўварвання ў дом Пянькоўскага. Было відавочна — Леанід Канстанцінавіч знаходзіцца на пасадзе ў Оршы апошнія дні.

Таксама з гарачых тэмаў месяца — сапсаваны торт з крамы "Чыгуначнік". Дата вырабу торта была здзёртая, а наверх быў налеплены новы стыкер з новай датай вырабу.

Жанчына ўскараскалася на краму "Пивной барон" і пагражала адтуль скінуцца. Гэтае здарэнне прывабіла многіх аршанцаў. У выніку пад краму прыехалі супрацоўнікі міліцыі і хуткай дапамогі, і жанчыну знялі з небяспечнага месца.

Яшчэ ў студзені наш сайт паставіў фотагалерэю з наведвання старых цэхаў і кабінетаў піўзаводу, а ўжо ў траўні піўзавод пачалі руйнаваць. Нашы журналісты сабралі ў адно ўсе матэрыялы пра піўзавод, якія публікаваліся на нашым сайце. Частка старых будынкаў піўзавода была зруйнавана, але самыя старыя будынкі не кранулі. Не выключана, што дзякуючы ўмяшальніцтву нашага рэсурсу.

Супрацоўнікі Воранаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, размешчанага ў 15 кіламетрах ад Віцебска, убачылі на камерах відэаназірання невядомы аб'ект. Яго рухі былі заўважныя аж да самай раніцай, а потым зніклі.

Вынікі-2017. Студзень

Вынікі-2017. Люты

Вынікі-2017. Сакавік

Вынікі-2017. Красавік

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі году-2017. Травень

Узлёт і падзенне Пянькоўскага, сапсаваны торт, жанчына на даху піўбара — пра што пісаў orsha.eu у траўні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение