Навіной, якая прыцягнула найбольшую колькасць чытачоў у лістападзе 2017, на нашым сайце стала вестка пра трагічную гібель суддзі Таццяны Рыбаковай. 45-гадовая суддзя загінула пад коламі чужой машыны, калі выклікала ДАІ на месца ДТЗ.
Актыўна чыталі аршанцы і навіну пра кадравыя перастаноўкі ў райвыканкаме. Пасля прыходу да кіруючай пасады Аляксандра Пазняка найбольш хісткімі падаваліся пазіцыі кіруючай справамі выканкама Іны Хамутоўскай і намесніка старшыні Алега Смірноўскага, аднак у іх, верагодны, новы кіраўнік выканкама ўбачыў патэнцыял для далейшай працы, таму яна захавалі свае месцы. А вось са сваёй пасады быў зняты Аляксандр Пальвінскі — намеснік старшыні выканкаму, які курыраваў пытанні камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва.
У Оршу прыйшла гандлёвая сетка “Капеечка”, першая крама адкрылася на вуліцы Магілёўскай каля аўтазапраўкі. Магчыма, “крама нізкіх коштаў” будзе пашырацца ў горадзе і надалей.
Таксама ў лістападзе пачалася зачыстка пляцоўкі пад новы аб’ект – кавярну “У фонтана”, якая будзе месціцца ў цэнтры горада на вуліцы Астроўскага, акурат каля выканкама і “Хвілінкі”. Ужо быў апублікаваны праект пабудовы двухпавярховай кавярні.
Раніцай 10-га лістапада ў раёне Раніца была збіта школьніца. Дзяўчынку адвезлі ў Віцебскую абласную бальніцу, дзе 12-га лістапада яна прыйшла ў сябе. Затым былі апублікаваныя падрабязнасці здарэння.
Вынікі-2017. Верасень