Тэмай снежня, якая скаланула горад, стала знікненне няпоўнагадовай студэнткі, якія выйшла з інтэрнату і з таго часу яе ніхто не бачыў. Шматлікіх людзей цікавілі абставіны яе знікнення і міліцэйская арыентоўка.
У Оршы адкрылася крама нізкіх коштаў — "Еўрашоп", яна з'явілася 15-га снежня ў раёне Раніца. Паводле сайту кампаніі, у сетку крамаў пастаянна патрабуюцца новыя работнікі, што на сёняшні дзень для горада актуальна.
Дзве школьніцы трапілі пад машыну ў раёне Лядовай арэны і былі шпіталізаваныя. Наш сайт, акрамя паведамлення пра здарэнне, падзяліўся і фотаздымкамі з месца непрыемных падзей.
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў пракаментаваў правядзенне ўладай прамых тэлефонных ліній з народам. За тры гадзіны сваёй лініі Шарснёў прыняў 20 званкоў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку з Аршаншчыны. Як заўважыў чыноўнік, шэраг пытанняў, якія былі зададзеныя на гэты раз, раней ужо задаваліся і прапрацоўваліся ўладамі. Але, відаць, не былі вырашаныя, бо людзі ў чарговы раз звярталіся з ранейшымі праблемамі.
Ужо вядомы аршанцам "Дом з ерогліфамі" напоўніўся цвіллю і волкасцю, кватэры стала заліваць. Гэтая тэма стала "хадавой", тое, што адбываецца з домам, актыўна каментавалі людзі, якія зацікавіліся гэтым.
Крыху больш чым за тыдзень да Новага года ў Оршы адбылося новае забойства. Гаспадар быў забіты бамжом ва ўласнай кватэры. Як нярэдка бывае, да забойства прывяло распіццё спіртных напояў і далейшая спрэчка.
Вынікі-2017. Верасень