Першай справай трэба ўспомніць, як на праспекце Тэкстыльшчыкаў хлопчык трапіў у пастку ва ўласным двары.
На аршанскай чыгунцы ўзмацнілі захады бяспекі пасля дзеянняў «рэйкавых партызанаў».
З’явілася ўнікальнае фота Уладзіміра Караткевіча перад шлюбам.
У цэнтры каля былога Педагагічнага корпусу закрылі пешаходны пераход, што спрычыніла многія спрэчкі паміж аршанцамі, пешаходамі і аўтамабілістамі.
Тым часам наш сайт апублікаваў падборку цікавых фактаў пра Барань. Уласны праект з поспехам чытаўся аршанцамі.
Аварыя ў цэнтры прывяла да пашкоджання машыны і помніка архітэктуры.
У Воршы зачыніўся культавы бар «Сыты кот».
Знакаміты аршанскі краязнаўца, гісторык Віктар Сцяпанаў звярнуўся да тых, хто хоча стаць чытачом яго новай кнігі.
Аршанскіх школьнікаў «сагналі» на сустрэчу з прыхільнікам «ДНР» і Лукашэнкі.
Таксама ў тым месяцы мы напісалі аб тым, як канфлікт паміж новым бізнэсам і жыхарамі суседніх дамоў разгараецца на Піянерскай.
На аршанскае прадпрыемства падалі ў суд у Расеі. Вінаватым палічылі Ільнокамбінат.
У Аршанскім раёне ўздоўж шашы гуляў мядзведзь.
У Воршы знікла яшчэ адна паслуга — самакаты.
На Магілёўскай гарэў аўтобус.
Забойца ў Межаве не хаваў таго, што ўчыніў забойства, але яму не адразу паверылі.
Замест Ігара Ісачэнкі Лукашэнка прызначыў кіраўніком Аршанскага раённага выканаўчага камітэту ягонага цёзку Ігара Мароза. Мы крыху напісалі пра ягоную біяграфію.
А затым ацанілі перыяд Ісачэнкі.
Таксама мы напісалі пра асобу асуджанага за карупцыю чыноўніка Аршанскага выканкаму.