Orsha.eu працягвае падводзіць вынікі мінулага году. Цяпер прыйшла чарга траўня.
Аршанскі «Вітэн» працягваў пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе, дзе перамог ва ўсіх матчах рэгулярнага чэмпіянату. Пажарная сігналізацыя дзейнічала на нервы жыхарам балбасаўскага інтэрнату, а ў Талачыне каля крамы «Церамок» была траўмаваная жанчына. Таксама ў гэтым месяцы служба таксі 7220 часткова спыніла работу ў Воршы.
На заводзе «Легмаш» у гэтым месяцы падрывалі будынкі цэхаў, якія даўно не выкарыстоўваліся. Адкрыццё ж крамы сантэхнікі ў цэнтры Воршы выклікала незвычайны інтарэс аршанцаў, звыш 14 тысяч праглядаў на сайце! Такую ж папулярнасць здабыў і матэрыял пра крымінальную справу на былога дырэктара хакейнага клубу «Лакаматыў-Ворша» Яўгена Мазуру.
У Дуброўне пабілі пракурора, пасля чаго на мужчыну, які ўчыніў гэта, завялі крымінальную справу. Таксама ў гэтым месяцы агучылі палітычна матываваныя прысуды палітвязням Паўлу Севярынцу і Змітру Казлову, якія паходзяць з Аршаншчыны.