15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

22.07.2018 18:30

5339 праглядаў, 0 каментароў

1903

1903 г., 11 сакавіка Нарадзіўся Тодар Тодаравіч Кляшторны (в. Парэчча Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт. Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. у часопісе “Аршанскі маладняк”. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны.

Т.Т. Кляшторны.

1903 г., 24 красавіка У Оршы нарадзіўся Леў Пятровіч Мацкевіч, беларускі архітэктар. Адзін з аўтараў генплана Оршы (1946), генпланаў горада Полацка, плошчы і праспекта Незалежнасці ў Мінску, праекта дэталёвай планіроўкі Мінска да 2000 г. У 1957-1961 гадах – старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР. Памёр 27 лістапада 1968 г.

Л.П. Мацкевіч (злева) на новабудоўлі Мінска. Фота 1951 г.

1903 г., 25 красавіка У Оршы нарадзіўся Ізраіль Аўрамавіч Раскін, вучоны-медык, кандыдат медыцынскіх навук (1937). З 1934 г. працаваў у Горкаўскім медыцынскім інстытуце. Удзельнік гераічнай абароны Севастопаля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў хірургам ваеннага шпіталя. Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі восенню 1942 г.

І.А. Раскін

1903 г., 3 мая Цар Мікалай ІІ даў дазвол на адкрыццё ў Оршы жаночай гімназіі.

1903 г., 1 ліпеня У Оршы адкрыта Аляксееўская жаночая гімназія.

Жаночая гімназія. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1903 г., 24 ліпеня (6 жніўня) Нарадзіўся Барыс Віктаравіч Платонаў (г. Мінск), беларускі акцёр, педагог. Народны артыст БССР (1946). Народны артыст СССР (1948). Выканаў ролю К. Заслонава ў п’есе А. Маўзона “Канстанцін Заслонаў”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1948, 1952 гг. У 1961 г. выступіў у ролі К. Заслонава ў спектаклі “Канстанцін Заслонаў” тэатральнага калектыва Дома культуры чыгуначнікаў у Оршы. Памёр 15 лютага 1967 г.

Б.В. Платонаў

Б. Платонаў (злева) у ролі К. Заслонава.

1903 г., 19 жніўня У Оршы нарадзіўся Цімафей Васілевіч Мілашкевіч, савецкі военачальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944). Удзельнік грамадзянскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1959 г.

Ц.В. Мілашкевіч.

1903 г., 8 лістапада У Оршы нарадзіўся Іосіф Андрыянавіч Юркоў, гаспадарчы дзеяч Беларусі. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр 20 лютага 1976 г.

І.А. Юркоў.

1903 г., 25 снежня Нарадзіўся Людвіг Іванавіч Сяліцкі (в. Вялікі Трылесін Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З лютага 1942 г. камандзір партызанскай групы, камісар атрада, у ліпені 1942 г. – красавіку 1943 г. – камісар, у лістападзе 1942 – красавіку 1944 г. – камандзір 1-й партызанскай брыгады імя К.С. Заслонава, адначасова з чэрвеня 1943 г. – першы сакратар Аршанскага падпольнага райкама КП(б)Б. Памёр 5 сакавіка 1977 г. Імем Людвіга Сяліцкага названа вуліца ў Оршы (былы 2-і Завадскі завулак).

Л.І. Сяліцкі.

1903, 1905, 1913 гг. У Оршы выдаваліся „Каталоги книг Оршанской городской Пушкинской библиотеки". У каталог 1913 года ўключаны звыш 3300 кніг і брашур.

1903 г. У Оршы нарадзіўся Дзмітрый Сяргеевіч Сняжко, беларускі медык, эсперантыст. Аўтар прац па медыцыне, мове эсперанта. У 1935 г. рэпрэсіраваны. Памёр у 1959 г.

Д.С. Сняжко.

1903 г. Нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч Ашуйка (г. Мінск), удзельнiк вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Намеснік камандзіра 84-й гвардзейскай стралковай дывізіі гвардыі палкоўнік Ашуйка загiнуў 27 чэрвеня 1944 г. у баi пры вызваленнi Оршы, дзе і пахаваны ў брацкай магiле. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1945). Iмем Аляксандра Ашуйкі названа вулiца ў Оршы.

Брацкая магіла ў гарадскім парку.

1903 г. У Віцебску выдадзена кніга С. Дарашкевіча „Лицей в Орше (Историческая справка)”.

1903 г. У Оршы дзейнічала мясцовая арганізацыя Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі – нацыянальнай партыі сацыял-дэмакратычнага кірунку яўрэйскіх рабочых і рамеснікаў (Бунд).У гэтым годзе яе члены спрабавалі вызваліць сваіх арыштаваных таварышаў, здзейсніўшы напад на канвой.

Бундыст. Расійская сатырычная паштоўка. Пачатак ХХ ст.

1903 г. Нарадзіўся Антон Васілевіч Палонскі (в. Чыжыкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), беларускі гісторык і педагог. Кандыдат гістарычных навук (1949). У 1929-32 гг. дырэктар педтэхнікума ў Оршы. Пазней працаваў у Мінску. Памёр 16 ліпеня 1981 г.

А.В. Палонскі.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901 1902

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1903

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение