03:00

+6

1 м/с

991 гПа

06:00

+5

2 м/с

991 гПа

09:00

+7

3 м/с

991 гПа

12:00

+12

4 м/с

990 гПа

15:00

+15

5 м/с

988 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

06.08.2018 16:23

4557 праглядаў, 0 каментароў

1904

1904 г., студзень Утвораны Палескі камітэт РСДРП, у склад якога ўваходзіла Аршанская арганізацыя. Яе ўзначалілі Т. Чарняк, Д. Чарняк, С. Міндлін. Аршанскія сацыял-дэмакраты вялі агітацыйную работу сярод чыгуначнікаў і рабочых прамысловых прадпрыемстваў горада.

1904 г., 20 студзеня (2 лютага) Нарадзіўся Валерый Паўлавіч Чкалаў (с. Васілёва, цяпер г. Чкалаўск Ніжагародскай вобл., Расія), лётчык-выпрабавальнік, камбрыг (1938). Герой Савецкага Саюза (1936). Загінуў 15 снежня 1938 г. Імем Валерыя Чкалава названа вуліца ў Оршы (частка вуліцы Горацкай). На ёй захаваўся невялікі ўчастак (метраў 100) брукаванкі.

В.П. Чкалаў.

Фрагмент вуліцы В. Чкалава. Фота 2015 г.

1904 г., 21 красавіка Аршанская гарадская дума прыняла абавязковую пастанову аб мерах па прадухіленню пажараў.

1904 г., 16 (29) верасня Нарадзіўся Мікалай Аляксеевіч Астроўскі (с. Вілія Астрожскага р-на Ровенскай вобл., Украіна), рускі пісьменнік. Удзельнік грамадзянскай вайны. Памёр 22 снежня 1936 г. Імем Мікалая Астроўскага названа вуліца ў Оршы (былая Дваранская). З нядаўняга часу яна чамусь ці стала насіць імя Аляксандра Астроўскага.

М.А. Астроўскі.

1904 г., 1 чэрвеня У Оршы нарадзіўся Кузьма Ягоравіч Гурын, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Аршаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1975 г.

К.Я. Гурын.

1904 г., 26 верасня У Оршы адкрыта другое аднакласнае мужчынскае вучылішча.

1904 г., 3 кастрычніка Пры ўдзеле папячыцеля Віленскай навучальнай акругі В.А. Папова, магілёўскага губернатара М.М. Клінберга і іншых афіцыйных асобаў асвечаны новы будынак жаночай гімназіі.

Будынак жаночай гімназіі. Фота першай паловы ХХ ст.

1904 г., 19 кастрычніка У Оршы, на зямлі, якая належыла Пакроўскаму манастыру, пры здабычы вапны знойдзены рэшткі маманта.

1904 г., 8 (21) снежня Нарадзіўся Пётр Кірылавіч Кашавой (г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна), савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1968), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У чэрвені 1944 г. камандаваў 71-м стралковым корпусам, войскі якога вызвалялі Оршу. Памёр 30 жніўня 1976 г.

П.К. Кашавой.

1904г. Дз.П. Яфімавым у Маскве выдадзена серыя паштовак з выявамі Оршы.

Від на горад з правага берага Аршыцы.

Адваротны бок паштоўкі.

1904 г. У Оршы нарадзілася Лідзія Іванаўна Мурамцава, кіраўнік групы патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 да красавіка 1944 г. Расстраляна нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Л.І. Мурамцава.

1904 г. У Оршы ўзніклі асобныя гурткі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

1904 г. Настаяцелем Аршанскага Пакроўскага і Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра стаў ігумен Валянцін.

1904-1912 гг. У Оршы існаваў прафесійны саюз гарбароў. (Узноўлены ў 1917 годзе).

1904 г. Аршанскім павятовым прадвадзіцелем дваранства стаў Міхаіл Аляксандравіч Патацы, гарадскім галавой быў Іван Андрэевіч Стратановіч.

1904 г. У Оршы 14784 жыхары, з іх 7538 складалі яўрэі (51%).

Сінагога ў Оршы. З фотаздымка пачатку ХХ ст.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901 1902 1903 1904

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1904

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение