15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

03:00

-2

6 м/с

1002 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

09.10.2018 07:00

5018 праглядаў, 0 каментароў

1906

1906 г., 23 сакавіка Нарадзіўся Ісак Ісакавіч Любан (г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.), беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1946 г. Аўтар “Песні пра Оршу” (на словы М. Лужаніна і А. Куляшова). Памёр 7 лістапада 1975г.

І.І. Любан.

1906 г., 13 (26) сакавіка Адбылася забастоўка навучэнак старэйшых класаў Аршанскай Аляксееўскай жаночай гімназіі ў знак пратэсту супраць пакарання смерцю кіраўніка паўстання маракоў Чарнаморскага флоту лейтэнанта Пятра Пятровіча Шмідта.

1906 г. Нарадзіўся Дзяніс Яфімавіч Касачоў (в. Бортнікава Аршанскага р-на), удзельнік падпольнага і партызанскага руху на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны працаваў памочнікам машыніста паравознага дэпо ў Оршы. З ліпеня 1941 г. камандзір дыверсійнай групы на чыгунцы. З верасня 1942 г. камандзір партызанскага атрада “Знішчальнік”. Загінуў 20 лістапада 1942 г. Імем Дзяніса Касачова названа вуліца ў Оршы.

Дз.Я. Касачоў.

1906 г. У Оршы заснаваны сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю.

Бутэлька з-пад піва завода Б.Я. Вайнберга ў Оршы. На бутэльке рэльефная выява фірмовага знака завода – крылаты вензель з ініцыялаў уладальніка.

1906 г., 16 (29) чэрвеня Нарадзіўся Іван Данілавіч Чарняхоўскі (с. Аксаніна Уманскага р-на Кіеўскай вобл., Украіна), савецкі ваенны дзеяч. Генерал арміі (1944). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). У Чырвонай Арміі з 1924 г. У Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронту, якія вызвалілі Оршу. Загінуў 18 лютага 1945 г. Імем Івана Чарняхоўскага названа вуліца ў Оршы (былая Вясёлая).

І.Д. Чарняхоўскі.

1906 г. Разгромлена паліцыяй Аршанская арганізацыя РСДРП (б).

1906 г., 15 (28) кастрычніка У Оршы адкрыта рэальнае вучылішча. Будынак з’яўляецца прыкладам грамадзянскай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Рэканструіраваны ў 2008 г. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Цяпер тут месціцца гімназія №2. У 1907-1910 гадах выкладчыкам матэматыкі і прыродазнаўства ў рэальным вучылішчы працаваў вядомы дзеяч бальшавіцкай партыі П. М. Лепяшынскі.

Будынак рэальнага вучылішча. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1906 г. Асобныя гурткі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў аб’ядналіся ў групу, якую ўзначальваў камітэт, што складаўся з прадстаўнікоў гурткоў. Група з’яўлялася філіяй Магілёўскай арганізацыі эсэраў. З’яўлялася нешматлікай – 20-30 чалавек. Сумесна з бальшавікамі і бундаўцамі эсэры ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных выступленнях 1905-1907 гг.

1906 г., 6 (19) снежня Нарадзіўся Леанід Ільіч Брэжнеў (г. Каменскае, у 1936-2016 гг. Днепрадзяржынск, Украіна), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1961), 4 разы Герой Савецкага Саюза (1966, 1976, 1978, 1981). Маршал Савецкага Саюза (1976). Пасля заканчэння ў 1927 г. тэхнікума атрымаў кваліфікацыю землямера 3-га разраду і працаваў некалькі месяцаў у Коханаўскім раёне Аршанскай акругі (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці). Потым на партыйнай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 г. Першы сакратар (з 1966 Генеральны сакратар) ЦК КПСС, адначасова з чэрвеня 1977 г. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. У гады знаходжання Брэжнева на вышэйшых кіруючых пасадах у краіне нарасталі негатыўныя працэсы ў эканоміцы, сацыяльнай і духоўнай сферах жыцця (т.з. брэжнеўскі застой). Памёр 10 лістапада 1982 г.

Л.І. Брэжнеў.

1906 г. Піва аршанскага завода Б. Вайнберга было ўзнагароджана залатым медалём на міжнароднай кулінарнай выставе ў Вене (Аўстрыя).

Адлюстраванне медаля на бутэльцы. (апрацоўка Э. Навагонскага)

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901 1902 1903 1904 1905 1905 ч 3

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1906

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение