Працягваем аглядаць найважнейшыя для Воршы і Аршанскага раёну падзеі 2022 году, і цяпер чарга за красавіком. Напачатку красавіка мы напісалі пра рэйтынгавы бой ММА, які адбыўся ў Воршы і нават апублікавалі яго відэа. Расейскі баец Сяргей Харытонаў атрымаў перамогу над амерыканцам Малікам Скотам.
Публіка шмат чытала наш артыкул аб тым, што ў нашым горадзе адкрыюць консульства Прыднястроўя. Гэта аказалася першакрасавіцкім жартам.
У Межаве выразалі старыя дрэвы, якія маюць дачыненне да ахоўваемай зоны.
У Воршы знайшлі труп, які праплыў больш за 100 кіламетраў. Аказалася, гэта чалавек з Расеі, цела якога некалькі месяцаў плыла па рацэ, пакуль яго не выкінула непадалёк ратавальнай станцыі ў беларускай Воршы.
6 гадоў турмы атрымаў былы дырэктар Аршанскага авіярамонтнага завода.
20 красавіка ўвечары ў сваім доме быў затрыманы вядомы аршанскі праваабаронца, прадстаўнік прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў. Праз некалькі месяцаў яму далі турэмны тэрмін. «Вясна» прызнала Бераснева і ягоных затрыманых калег палітыянымі вязнямі.
У сеціве з’явіўся ўнікальны аэрафотаздымак цэнтру Воршы ў час вайны.
Таксама ў красавіку пачаўся эксперымент па ахове грамадскага парадку ў маршрутных аўтобусах горада, з’явілася так званая «трывожныя кнопка», каб выклікаць сілавікоў у выпадку боек у аўтобусе і іншых парушэнняў.