Наш сайт працягвае падводзіць вынікі мінулага году. У новым аглядзе мы прааналізавалі, што асабліва цікавіла аршанцаў у жніўні.
На Мясакамбінаце адкрылі новы цэх.
Была ў гэтым месяцы ўнікальная дата — у Сянне 100 год таму адкрылася першая секцыя баскетболу.
Ігар Казмерчак у рубрыцы «Прыватнае меркаванне» расказаў пра прыватызацыю і міфы, якія распускалі яе праціўнікі, каб затармазіць працэсы. Пазней, Ігар расказаў, як карыстацца інструментам грамадскіх абмеркаванняў і якую карысць з гэтага можа мець.
Арыгінальная аварыя ў цэнтры: мужчына на аўтамабілі ледзь не ўваліўся ў Аршыцу.
Жыхарка Барані «прыкалолася» над прадаўшчыцай і ледзь не патрапіла пад крыміналку.
Стала вядома як зэк забіў работніцу пошты, а пазней міліцыя апублікавала відэа.