Сярод аварый самай арыгінальнай у ліпені была тая, дзе міліцыя збіла матацыкліста.
59 удараў нажом у вобласць грудзі і шыі — такое звярынае забойства адбылося ў Барані.
Ігар Казмерчак у «Прыватным меркаванні» расказаў з гумарам пра разруху, рубрыка атрымала працяг, а на наш канал працягнулі падпісвацца людзі.
На вайне ва Украіне загінуў аршанец Вадзім Шатроў. Ён да таго некалькі гадоў жыў ва Украіне і стаў на яе абарону. На жаль, у адным з баёў супраць расейскіх акупантаў Вадзім паклаў сваё жыццё.
Чыгуначная станцыя Коханава засталася без элементаў кіравання, прычым прычынай сталі не рэйкавыя партызаны, а вецер.
У Менску адна з гімназій атрымала імя самага славутага аршанца — Уладзіміра Караткевіча. Так назвалі гімназію № 28 у сталічным раёне Серабранка.
Таксама мы апісалі адзін скандальны здымак з так званым «мэрам» Воршы Ігарам Ісачанкам. Замест вырашэння рэальных праблем горада ён вырашыў з калегамі заняцца прапагандай і ўшанаваннем культу асобы Лукашэнкі.
Рэзананс выклікала і навіна аб тым, што ў Воршы прадаюць сапраўдны «Willys MB», перададзены СССР па лэнд-лізе.
30 гадоў споўнілася музею Шаўрова, што дало нашаму сайту нагоду яшчэ раз успомніць няпросты і пакручасты лёс славутага беларускага разбяра.