18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2022. Чэрвень

12.02.2023 12:00

1246 праглядаў, 0 каментароў

Што адметнага было ў чэрвені летась?

Orsha.eu працягвае публікацыю вынікаў мінулага году. У першы дзень чэрвеня мы пісалі аб тым, як наш зямляк Сяржук Доўгушаў ладзіць канцэрты для беларускай дыяспары Канады.

У Шклоўскім раёне адбыўся напад на міліцыянта, ён ня выжыў, атрымаўшы вялікія апёкі.

Было і насычанае асвятленне сацыяльнай сферы. Жыхары вуліцы 1-ая Красная, у раёне Усходняй, паскардзіліся на непрыдатны стан горкі і наогул адсутнасць нармальнай дзіцячай пляцоўкі. Жыхары Вусця тым часам даслалі відэа катастрафічнага стану дарогі ў вёску. У Берасценаве ж працягнула развальвацца старая сядзіба, усё імкліва знікае пры поўнай абыякавасці ўладаў. У Смалянах жа абваліўся купал на старой праваслаўнай царкве, на якую ўлады таксама махнулі рукой.

Некаторым гістарычным помнікам «дапамагалі». Шкодная і злачынная ідэалогія «русского мира» стала прычынай вандалізму ў Кабыляках, на народным мемарыяле памяці бязвінна расстраляных камуністамі людзей.

Сярод адметных падзей на дарозе: у Воршы адбылася пагоня са стралянінай, а на вуліцы Кірава грузавік уехаў у таксоўку.

Былі і навіны Ютубу. Наш сайт запусціў рубрыку «Прыватнае меркаванне». Цягам некалькіх месяцаў мы паказвалі чытачам уласны погляд на некаторыя вострыя праблемы. А гулец аршанскага міні-футбольнага «Вітэну» стаў папулярным у інтэрнэце дзякуючы сваім гульнявым якасцям, ролік паглядзелі па ўсім свеце.

Вынікі-2022. Студзень

Вынікі-2022. Люты

Вынікі-2022. Сакавік

Вынікі-2022. Красавік

Вынікі-2022. Травень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2022. Чэрвень

Што адметнага было ў чэрвені летась?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение