18:00

-7

1 м/с

1017 гПа

21:00

-7

1 м/с

1017 гПа

00:00

-8

0 м/с

1016 гПа

03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2024. Жнівень

06.02.2025 10:04

327 просмотров, 0 комментариев

Што цікавага было з навінаў жніўня?

У тым месяцы аршанцы ўважліва глядзелі відэа з земляком Сяргеем Далідовічам, які вымушана выехаў у Польшчу праз небяспеку перасьледу рэжымам Лукашэнкі.

Вялікі рэзананс выклікала смерць аднаго з начальнікаў рэжымнага аддзелу 8-й калоніі ў Воршы Аляксандра Радкевіча.

Наша рэдакцыя падрыхтавала тэкст пад юбілей 110 гадоў Барысу Ласкіну. А былая палітычная зняволеная, аршанка Наталля Хершэ атрымала ўзнагароду за барацьбу за правы чалавека ў Беларусі — гэты матэрыял сабраў звыш 7 тысяч праглядаў на нашым сайце!

У жніўні з’явіліся новыя падрабязнасці трагедыі на вуліцы Завадскага, дзе маці забіла сваіх чацвярых дзяцей.

Таксама нашы чытачы актыўна чыталі артыкул пра аршанскія вайсковыя нямецкія могілкі 1941 года, фотаздымак якіх пачаў прадавацца на інтэрнэт-аўкцыёне. А на іншых таргах у сеціве з’явіліся запісы нямецкага жаўнера. Таксама ў Сеціве знайшлі малюнкі нямецкага жаўнера Вернэра Дэца з замалёўкамі з Воршы — дзяўчынкай, людзьмі і возам, храмам, берагам ракі, руінамі і Іллінскай царквой.

У тым месяцы была незвычайна вялікая колькасць навінаў, зхвязаная з вёскай Ляды. У Ізраілі ў веку 100 гадоў памёр знакаміты нараджэнец Лядоў Сямён Сімкін — ветэран Другой усясветнай вайны. Таксама ў гэтым месяцы з’явіліся звесткі пра тое, як Міністэрства культуры СССР выступала супраць хасідскага паломніцтва. І гэта таксама было звязана з Лядамі! Урэшце, з’явіліся рэдкія фота з лядоўскай сінагогі.

У аршанскай радзільні ледзь не разыгралася трагедыя — на дзіця ўпала лямпа і прычыніла апёкі.

Працяг мастацкай тэмы выразіўся ў знойдзенай гравюры, якая паказвае, як лёзненскія жыды сустракалі французаў у вайну 1812 году.

На волю выйшаў знакавы палітвязень Васіль Бераснеў. За кратамі ў шматгадовага кіраўніка аршанскіх грамадскіх і праваабарончых арганізацый рэзка пагоршылася здароўе.

Мясу прадпрыемства «Межава-СТАРТ» перакрылі дарогу ў Расею.

Была і надта непрыемная навіна пра прыроду нашага краю. Улады пад прапагандысцкі флагшток спілавалі на Кургане Славы некалькі дрэваў.

Вясельныя сукенкі, якія маюць дачыненне да Воршы, пачалі сімвалічнае «заваяванне» Польшчы.

Ну і нарэшце, папулярнасцю карыстаўся артыкул пра татуіроўкі Алеся Пушкіна па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча.

Вынікі-2024:

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Травень

Чэрвень

Ліпень

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2024. Жнівень

Што цікавага было з навінаў жніўня?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение