У лістападзе мы выпусцілі арыгінальны ролік «Прыватнага меркавання» пра адметныя рэгіянальныя слоўцы, якія можна пачуць на Аршаншчыне, а людзі з іншых рэгіёнаў Беларусі вас не зразумеюць ці зразумеюць няправільна.
Шклоў стаў адным з чатырох гарадоў Беларусі, дзе мужчын больш за жанчын. Але радавацца самотным жанчынам, як выявілася, не варта, бо гэтая колькасць дасягаецца лічбаў зняволеных у мясцовай мужчынскай калоніі.
У кінатэатры «Перамога» дзяржава за бюджэтныя сродкі ўсё ж вырашыла стварыць кіназалю. Відаць, хутка чыноўнікі зразумелі, што такі буйны горад як Ворша без кіназалі — абсурдная з’ява.
У адной з аршанскіх навучальных установаў выявілі махлярскую схему, якая працавала 6 гадоў.
Вяртаючыся да рубрыкі «Прыватнае меркаванне», варта адзначыць, што ў лістападзе выйшаў і яе першы выпуск на расейскай мове. Пра неабходнасць беларусізацыі.
Урад даў ільготы горадаўтваральным прадпрыемствам, у тым ліку Аршанскаму мясакамбінату.
У гэтым жа месяцы пачалі судзіць знанага праваабаронцу Васіля Бераснева.
На 3-й школе павесілі скандальную шыльду да дня нараджэньня Уладзіміра Караткевіча. Яе выканалі... на расейскай мове. Безумоўна, гэта выглядае як знявага, ды што там — плявок у памяць славутага беларускага пісьменніка. Чыноўнікі шыльду прыбіраць адмовіліся, як і перакладаць яе на нацыянальную мову.
Затое дзе чыноўнікі пашчыравалі, дык гэта на прыбіральні ў выканкаме. Там аб’явілі, што адрамантуюць прыбіральню амаль за 10.000 даляраў.
Таксама ў перадапошні месяц 2022 году паўз Воршу ішла расейскай вайсковая тэхніка на чарговыя вучэнні і таксама на вайну супраць Украіны.