Што цікавага было ў снежні 2022 года? Прааналізавалі нашы матэрыялы за той месяц і ўбачылі, што чыталася, што сустрэла рэакцыю ў сацыяльных сетках і што было істотным для летапісу Аршаншчыны.
Аршанскі мясакамбінат зноў стаў «Народнай маркай». Гэта было ўжо сёмае прызнанне прадпрыемства з падобным узнагароджаннем.
У снежні летась выйшлі адразу дзве ўнікальныя кнігі пра наш рэгіён. «Аршаншчына ў люстэрку фалерыстыкі» гэта адно з нямногіх (калі ўвогуле не адзінае) выданне прысвечанае гэтай навуцы ў нашай краіне. Другая ўнікальнасць у тым, што кніга вельмі лакальна аглядае канкрэтны рэгіён — Аршаншчыну.
Другая кніга — аўтарства Віктара Сцяпанава — «Ръша, Орша, Ворша». Што знаходзілася ў камунальнай (лічы агульнай) уласнасці, як была арганізаваная сістэма кіравання горадам у розныя часы і якія змены ці адсутнасць зменаў прынесла Магдэбурскае права. Аналіз гэтых пытанняў каштоўнасць кнігі выводзіць увогуле на агульнарэспубліканскі ўзровень. Асобна можна адзначыць цікавы раздзел кнігі пра канфесійную сітуацыю ў горадзе. Аўтар апісвае, чаму праваслаўе ў выніку прайграе не толькі каталіцызму, але і пратэстантскай канфесіі. Як купіць кнігу.
Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне апошняму ўдзельніку банды, якая працавала ў Воршы ў 90-я. Справа пачалася яшчэ ў 90-х калі 8 чалавек стварылі банду і кашмарылі мясцовы бізнэс. Адзін з удзельнікаў працаваў у падатковай інспекцыі і меў доступ да базы дадзеных паспяховых прадпрымальнікаў рэгіёну. На рахунку крымінальнікаў разбоі, забойствы і г.д. Гісторыя затрымання атрымалася камічнай.
Аршанскі вайсковы камісарыят праславіўся дзіўным відэа на ўсю краіну. А тым часам паўз Воршу зноў пайшла расейская вайсковая тэхніка.
Нэйрасетка паказала, якой бачыць нашу Воршу. Праект Heraldyka Rehijonaū Biełarusi. Атрымалася арыгінальна.
У парыжскім тэатры Odéon перад спектаклем успомнілі беларускіх палітвязняў. У тым ліку там размясцілі партрэт блогера Змітра Казлова з Барані.
Выхадзец з Аршаншчыны арганізаваў беларускія Каляды ў Злучаных Штатах і Канадзе.
Вынікі-2022. Лістапад